Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
На гэтым этапе беларуска-швейцарскія гандлёва-эканамічныя адносіны абмежаваны з прычыны негатыўнага ўплыву абмежавальных мер ЕС, якія парушаюць міжнароднае права, да якіх далучылася і Швейцарская Канфедэрацыя.
У мэтах стымулявання двухбаковых эканамічных сувязей Мінск і Бернам быў заснаваны шэраг двухбаковых істытуцыйных фарматаў супрацоўніцтва, работа якіх была сфакусіравана на садзейнічанні ўстанаўленню ўзаемавыгадных галіновых і дзелавых кантактаў, развіцці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва:
Беларуска-Швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве,
Беларуска-Швейцарскі дзелавы савет.
Цяпер работа гэтых органаў прыпынена па ініцыятыве швейцарскага боку.
З прычыны паслядоўнага далучэння Берна да незаконных абмежавальных мер ЕС і распаўсюджанай практыкі іх пашыральнага тлумачэння ў апошнія гады спынены пастаўкі ў Швейцарыю шэрагу запатрабаваных швейцарскай эканомікай беларускіх тавараў (прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэбля, металапрадукцыя). Акрамя прамых санкцыйных абмежаванняў гандлёваму ўзаемадзеянню перашкаджаюць складанасці ў сферах міжбанкаўскіх разлікаў і лагістыкі.
У той жа час Швейцарыя працягвае ўваходзіць у дзясятку найбуйных краін-інвестараў у Беларусь па паказчыку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
Асаблівае значэнне для экспарту беларускіх паслуг у Швейцарыю мае падпісанае ў лютым 2014 г. у г.Жэневе міжурадавае пагадненне аб міжнародных грузаперавозках на бездазвольнай аснове.